تخطَّ إلى المحتوى
Nelum
قوانين بيلاروس

Ministerial Decree No. 251 on the State historical and cultural reserve “Nesvizh”

صدر في 1996-04-10 · النص بتاريخ 2026-10-01

القانون العام والإرشادات الرسمية منشورة بوصفها أبحاثاً. ليست مشورة قانونية أو ضريبية أو مالية.

البحث نفسه مكتوب بالإنجليزية. العناوين والوسوم مترجمة؛ أما النتائج والاقتباسات فغير مترجمة.

عن هذا القانون

العنوان الأصلي
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНОВА 10 красавiка 1996 г. N 251 г.Мiнск АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫМ ЗАПАВЕДНIКУ НЯСВIЖ
اللغة
Russian
النوع
لائحة
المنظمة
Eurasian Economic Union
الدولة
بيلاروس
الموضوعات
Environment
الكلمات المفتاحية
protected area, cultural heritage

أين تقرؤه

    لا يوجد رابط مصدر مسجل لهذا القانون.

النص

نص القانون نفسه، مادةً مادة، كما هو محفوظ. لكل مادة رابطها.

  1. Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНОВА 10 красавiка 1996 г. N 251 г.Мiнск АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫМ ЗАПАВЕДНIКУ "НЯСВIЖ" === Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Нацыянальным гiсторыка-культурным запаведнiку "Нясвiж". Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр ЗАЦВЕРДЖАНА пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 красавiка 1996 г. N 251 ПАЛАЖЭННЕ аб Нацыянальным гiсторыка-культурным запаведнiку "Нясвiж" 1. Нацыянальны гiсторыка-культурны запаведнiк "Нясвiж" (далей запаведнiк "Нясвiж") прадстаўляе сабой комплекс помнiкаў гiсторыi, археалогii, архiтэктуры, якiя маюць навуковую, гiстарычную, мастацкую i культурную каштоўнасць: палацава-паркавы ансамбль ХVI - ХVIII стагоддзяў; комплекс манастыра езуiтаў ХVI - ХVII стагоддзяў; плябанiя ХVII стагоддзя; фарны касцёл ХVI стагоддзя; парк "Альба" ХVII стагоддзя; ансамбль ратушы з гандлёвымi радамi ХVI - ХVII стагоддзяў; комплекс манастыра бенедыкцiнак ХVI стагоддзя; дом на рынку (дом рамеснiка) ХVIII стагоддзя; гарадская (Слуцкая) брама другой паловы ХVI стагоддзя; дом N 19 па вулiцы iмя Ленiна. 2. Запаведнiк "Нясвiж" падпарадкоўваецца Мiнiстэрству культуры i ў сваёй дзейнасцi кiруецца Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны", iншымi актамi заканадаўства, дададзеным Палажэннем. 3. Галоўнымi задачамi запаведнiка "Нясвiж" з'яўляюцца: выяўленне, вывучэнне, ахова i захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей; папулярызацыя гiсторыка-культурных каштоўнасцей праз музеефiкацыю помнiкаў архiтэктуры; удасканальванне навукова-даследчай працы па вывучэнню музейных калекцый i iх каталагiзацыi; 4. Запаведнiк "Нясвiж" у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго галоўнымi задачамi: ажыццяўляе супрацоўнiцтва з адпаведнымi навуковымi, навукова-даследчымi ўстановамi, арганiзацыямi, грамадскiмi аб'яднаннямi, а таксама з замежнымi i мiжнароднымi арганiзацыямi; арганiзуе i праводзiць работу па вывучэнню гiсторыка-культурнай спадчыны г.Нясвiжа, а таксама прымае меры па захаванню гэтай спадчыны; распаўсюджвае новыя веды аб гiсторыi, архiтэктуры, мастацтве, лiтаратуры i культуры г.Нясвiжа, яго наваколля, Беларусi праз стварэнне экспазiцый i выставак з выкарастаннем сабранай i навукова апрацаванай музейнай калекцыi i правядзенне музейных мерапрыемстваў з аглядам помнiкаў архiтэктуры i прыроды; арганiзуе правядзенне выставак, у тым лiку з прыватных калекцый; забяспечвае ахову гiсторыка-культурных каштоўнасцей; забяспечвае знаёмства грамадзян з гiсторыка-культурным комплексам, умовы i рэжым наведвання якога вызначаюцца запаведнiкам. 5. Запаведнiк "Нясвiж" мае права: займацца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, выдавецкай дзейнасцю; ствараць спецыялiзаваныя майстэрнi i лабараторыi, дзейнасць якiх накiравана на захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей; здаваць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, у арэнду юрырычным цi фiзiчным асобам маёмасць, у тым лiку тую, якая мае гiсторыка-культурную каштоўнасць; набываць творы мастацтва; займацца iншай у адпаведнасцi з заканадаўствам дзейнасцю, якая не супярэчыць задачам запаведнiка. 6. Запаведнiк "Нясвiж" прадстаўляе навуковую канцэпцыю свайго развiцця i дзейнасцi, якая зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры, i на яе падставе самастойна распрацоўвае гадавыя планы эканамiчнага i сацыяльнага развiцця. 7. Землi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi запаведнiка "Нясвiж", перадаюцца яму i выводзяцца з сельскага або iншага гаспадарчага карыстання ў парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам. 8. У мэтах забеспячэння аховы навакольнага асяроддзя матэрыяльных нерухомых каштоўнасцей на тэрыторыi запаведнiка "Нясвiж" устанаўлiваюцца ахоўная зона, зоны рэгулюемай забудовы, аховы прыроднага наваколля, аховы культурнага слоя, праекты якiх распрацоўваюцца запаведнiкам i зацвярджаюцца Дзяржаўнай iнспекцыяй Рэспублiкi Беларусь па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны. Рэжым утрымання зон аховы, зацверджаных у складзе праектаў, абавязковы для выканання ўсiмi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi. 9. Запаведнiк "Нясвiж" фiнансуецца за кошт сродкаў, атрыманых: з рэспублiканскага бюджэту; ад навуковай, выдавецкай, культурнай i iншай дзейнасцi, якая не супярэчыць задачам запаведнiка; у парадку добраахвотных узносаў; у iншым парадку, якi не супярэчыць заканадаўству. 10. Пры запаведнiку "Нясвiж" ствараюцца i дзейнiчаюць фондава-закупачная камiсiя, навуковая i навукова-рэстаўрацыйная рады, якiя працуюць на падставе палажэнняў, зацверджаных запаведнiкам. 11. Запаведнiк "Нясвiж" узначальвае дырэктар, якi назначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады Мiнiстэрствам культуры. 12. Дырэктар запаведнiка "Нясвiж": ажыццяўляе кiраўнiцтва дзейнасцю запаведнiка i насе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на запаведнiк задач; назначае на пасады i вызваляе ад пасад работнiкаў запаведнiка; размяркоўвае абавязкi памiж сваiмi намеснiкамi, кiраўнiкамi структурных падраздзяленняў; выдае загады i дае ўказаннi, абавязковыя для выканання ўсiмi работнiкамi запаведнiка; прадстаўляе запаведнiк у адносiнах з прадпрыемствамi, установамi i арганiзацыямi; у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам распараджаецца маёмасцю i сродкамi запаведнiка, заключае пагадненнi, выдае даверанасцi, адкрывае ў банку разлiковыя i iншыя рахункi; зацвярджае палажэннi аб структурных падраздзяленнях запаведнiка; ва ўстаноўленыя тэрмiны прадстаўляе ў Мiнiстэрства культуры неабходную планавую i справаздачную дакументацыю; зацвярджае структуру запаведнiка i штатны расклад у межах выдзеленых фiнансавых сродкаў. 13. Асобы, якiя парушылi рэжым утрымання запаведнiка "Нясвiж" i прычынiлi шкоду яго нерухомым або рухомым гiсторыка-культурным каштоўнасцям, прыцягваюцца да адказнасцi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. 14. Рэарганiзацыя або лiквiдацыя запаведнiка "Нясвiж" праводзiцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. 15. Запаведнiк "Нясвiж" з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем.

Ministerial Decree No. 251 on the State historical and cultural reserve “Nesvizh” · Nelum